Сёння футбольны клуб “Мінск” прымае турэцкі “Газіантэпспор”

Ліга Еўропы ізноў на мінскім стадыёне “Дынама”. У восем вечара там пачнецца сустрэча “Мінска” і “Газіантэпспора”. Нашым хлопцам прыдзецца не соладка. Турэцкая каманда з такой складанай для беларускага вуха назвай з’яўляецца ветэранам еўрапейскіх клубных турніраў, а ў апошнім чэмпіянаце Турцыі заняла чацвёртае месца.

Тым не менш беларусы спадзяюцца на перамогу. Дадатковым плюсам для футбалістаў “Мінска” можа стаць тое, што футбольны сезон у Турцыі яшчэ не пачаўся. Адпаведна турэцкая каманда не мае неабходнай фізічнай формы.

Ліга Еўропы завітае сёння і ў Салігорск. Там "Шахцёр" будзе прымаць "Вентспілс". Пачатак таксама ў 20.00.  Сустрэчы ў Мінску і Салігорску будуць першымі матчамі 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.