Сёння — чацвёрты дзень суда над Сяргеем Каваленкам

Нагадаем, што ўчора суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме. Суддзя выдаліла з залы незалежных журналістаў і гледачоў.

Допыт сведкаў адбываўся і ўчора, прычым паседжанне доўжылася да 19 гадзін. Апошняй дапытвалі жонку палітвязня Алену Каваленку. Па яе словах, падчас допыту паміж ёй і мужам спецыяльна стаў канвойны, каб Каваленкі не маглі нават пабачыць адзін аднаго.

Нагадаем, што актывіста КХП-БНФ вітнавацяць у парушэнні рэжыму так званай "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за тое, што ў 2010 годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на самай высокай навагодняй елцы Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі