Трапіць на сваю старонку гэтай сацыяльнай сеткі простым шляхам праз браўзер зараз немагчыма. Для гэтага прыдзецца скарыстацца больш складаным спосабам. Напрыклад, праз ананімайзер, альбо рэсурс vk.com.
Нагадаем, што сёння ў Беларусі мае прайсці “акцыя маўклівага пратэсту”. Яна пачнецца а 19-ай гадзіне. Для каардынацыі акцыі акурат выкарыстоўвалася сацсетка “ВКонтакте”.