Samsung прадставіў новы флагманскі смартфон Galaxy S IV (фота)

Смартфон на базе Android 4.2.2 Jelly Bean дазволіць Samsung узмацніць канкурэнцыю са сваім сапернікам у мабільным сегменце — кампаніяй Apple, адзначае РІА "Новости". Па дадзеных Strategy Analytics, у чацвёртым квартале 2012 года Apple iPhone 5 стаў самым папулярным смартфонам ў свеце, ён абыйшоў Galaxy S III, які з'явіўся мінулай вясной. Нягледзячы на гэта, менш чым за год мадэль Galaxy S III разышлася накладам больш за 40 мільёнаў асобнікаў.

Galaxy S IV абсталяваны экранам высокага дазволу, з большай, чым у папярэдніка, дыяганаллю 5 цаляў. У прыладу ўбудаваная асноўная камера з дазволам 13 мегапікселяў, якая можа здымаць да 100 здымкаў за 4 секунды, і 2-мегапіксэльная франтальная. Функцыя Dual Camera дазваляе адначасова здымаць фота і відэа, а Sound & Shot дазваляе дадаць да здымку гукавое суправаджэнне.

У смартфоне прадугледжаны прасунутыя метады ўзаемадзеяння з карыстальнікам. Так, функцыя Air View дазваляе працаваць з сэнсарным экранам, не датыкаючыся да яго, а Air Gesture — кіраваць шэрагам функцый зададзенымі жэстамі.

Навінка — Galaxy S IV — з'явіцца на рынках 155 краін свету ў канцы красавіка бягучага года.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі