Самая распаўсюджаная прычына смерці беларусаў — хваробы сэрца
У 2012 годзе па гэтай прычыне памерлі амаль 53% ад агульнай колькасці сышоўшых з жыцця— 67 тысяч чалавек.
Згодна з дадзенымі Белстата, на другім месцы сярод прычын смерці беларусаў — рак. Ад з’яўлення новаўтварэнняў у арганізме чалавека ў мінулым годзе ў нашай краіне пайшло з жыцця 17822 чалавекі (14% ад агульнай колькасці памерлых).
На трэцім месцы хваробы органаў стрававання — ад іх летась памерлі 4362 чалавекі (3,4%).
Фота — onliner.by