Рыбак: Ёсць у вас, у беларусаў такая традыцыя — спяваць дрэнна па-англійску

Зорка “Еўрабачання” Аляксандр
Рыбак
прыляцеў у Мінск, каб выступіць на “Еўрафэсце” і пабачыцца з бабуляй.
Тым не менш, гэтым разам завітаць да бабулі ў госці спявак не здолеў. Зінаіда Ягораўна сустрэлася з унукам у
грымёрцы.

Аляксандр Рыбак: “Ну,
з бабуляй сустрэцца — як заўсёды! (смяецца) У мяне ж цяпер новая песня на
беларускай мове... І я вельмі-вельмі рады, што публіка так добра прыняла. Бо
рускую мову, шчыра кажучы — не адчуваю, ці добра спяваю. Гэта добра для маёй
кар’еры тут — менавіта на беларускай мове спяваць! Вельмі падабаецца песня,
вельмі лірычны тэкст.У мяне ж цяпер новая песня на
беларускай мове... І я вельмі-вельмі рады, што публіка так добра прыняла. Бо
рускую мову, шчыра кажучы — не адчуваю, ці добра спяваю".

Гаворка пра песню “Небасхіл
Еўропы”
, якую пераклаў на беларускую мову паэт Глеб Лабадзенка. Адбылося
гэта ў межах праекта “Тузін. Перазагрузка-2”, які ладзіў партал “Тузін гітоў” сумесна з
культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

З бабуляй Зінаідай Ягораўнай

Ці прыслухоўвалася журы да думкі пераможцы “Еўрабачання”
падчас прыняцца рашэння на “Еўрафэсце”?

Аляксандр
Рыбак:
“Я спадзяюся,
ніхто не прыслухоўваўся да маёй думкі. Бо я ж да артыстаў не прыслухоўваўся — і
нагаварыў, як кажуць, тры мяхі”.

 

На пытанне, хто з канкурсантаў спадабаўся Аляксандру,
найперш згадвае гурт Litesound.

Аляксандр
Рыбак:
“Троху паслухаў…
Напрыклад, мне
Litesound вельмі спадабаўся. Я толькі 10 секунд
паслухаў — і адразу адчуў, што гэта цудоўная песня!”

Аднак Рыбак
прызнаецца, што і Алёна Ланская яму
спадабалася
, асабліва… ззаду!

Аляксандр
Рыбак:
“Так, Алёна мне
вельмі падабаецца. Я на YouTube бачыў яе выступ. І цяпер ззаду сцэны яе бачыў.
Ззаду яна таксама вельмі прыгожая! (смяецца)”

Аднак, адказваючы сур’ёзна, артыст кажа, што Ланская сапраўды была мацнейшая за
астатніх.

Аляксандр
Рыбак:
“Мацнейшая — так.
Але не абавязкова, што гэта самая лепшая мелодыя. Гэта ніхто не ведае. Я лічу,
што і мелодыя добрая, і яна была самая моцная спявачка”.

Пры гэтым Рыбак
заўважае, што ў Ланской вымаўленне пакідае жадаць лепшага: “Ёсць у вас, у беларусаў такая традыцыя…”

Калі Еўрарадыё згадвае пра лісты віцебскіх чыноўнікаў з
заклікамі галасаваць за Ланскую
,
Аляксандра гэта не здзіўляе.

Аляксандр
Рыбак:
“У Нарвегіі — можа
быць, і паўсюль можа быць. Такі свет — у каго ёсць грошы, той раскручвае сваіх
артыстаў. Але калі б была песня, якая ў 10 мільёнаў разоў была лепшая за
Алёніну — тая песня дакладна выйграла б. А тут атрымалася, што апроч добрай
песні ў яе была добрая каманда”.

Як даведалася Еўрарадыё, хутка адбудзецца прэзентацыя
кліпа на беларускамоўную версію “Небасхілу Еўропы” — у Мінску ён падпісаў
адпаведную дамову на выкарыстанне песні з паэтам Глебам Лабадзенкам. А кліп спявак зняў ва Украіне за свае ўласныя грошы.

Аляксандр
Рыбак:
“У мяне ёсць план,
зрабіць дыск у Беларусі. І вельмі добра, каб туды апроч гэтай, трапілі і іншыя
песні на беларускай мове. І я кліп зрабіў менавіта на беларускай мове — “Небасхіл Еўропы”. Бо я вельмі люблю вашу краіну… То бок, яна наша, але
паколькі я жыву ў Нарвегіі — то яна ваша”.У мяне ёсць план,
зрабіць дыск у Беларусі. І вельмі добра, каб туды апроч гэтай, трапілі і іншыя
песні на беларускай мове

Глеб Лабадзенка пераклаў для Рыбака песню