RockerJoker напісалі песню-сцёб: Саня застанецца з намі

У інтэрнэце з'явілася відэа з новай песняй мінскага гурта RockerJoker "Саня". 




Мама просила: "Останься с нами!"

Папа просил: "Останься с нами!"
Ребята просили: "Останься с нами!"
Саня останется с нами!

Пр. Саня останется с нами!

Саня, отсанься с нами, Саня!
Сами никак мы, никак мы сами!
Саня, отсанься с нами, Саня!
Я с вами, ребята! Ребята, я с вами!

Пр. Саня останется с нами!

Чистые улицы, солнышко хмурится,
Дождик, как душик, ласкает душу.
Ездят трамваи, такси и автобусы -
Самое чистое место на глобусе.

Пр. Саня останется с нами!

Лідар RockerJoker Міхей Насарогаў у размове з Еўрарадыё заўважыў, што гурт шмат над чым сцябецца, але палітыку, як правіла, не чапае. А гэта песня, маўляў, прысвячаецца кіраўніку канцэртнага агенцтва Bo-Promo Аляксандру Багданаву.

Міхей Насарогаў: "Гэтая песня прысвячаецца Аляксандру Багданаву і нашаму надзвычайнаму гораду, у якім мы жывем і квітнеем дзякуючы Аляксандру".

Адзначым, што Аляксандр Багданаў і так нікуды не збіраўся, з ім усё нармальна, і ён і так "з намі".



Тэкст да песні быў напісаны сумесна з баяністам Максам Сірым, для якога гэта стала першым досведам у складанні вершаў. Маўляў, ён прынёс два куплеты, якія патрабавалі нейкай кропкі, таму апошні куплет дапісаў Міхей.

Варта адзначыць, што цяпер RockerJoker актыўна працуюць над новым альбомам, які плануюць скончыць ужо ў лістападзе.

Міхей Насарогаў: "Кружэлка пішацца, запісана пяць песень, яны амаль зведзеныя. Дзве песні ляжаць у "Кантакце" - гэта "Фидель" і "Золото". Плануем скончыць альбом у канцы лістапада. Дыск атрымліваецца больш сур'ёзным, чым першы, больш дарослы".

Іншых падрабязнасцяў пра новы альбом RockerJoker пакуль не паведамляецца.

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі