Рэктар БДУ: Жартам робім стаўкі, хто не дабярэ студэнтаў

Сяргей Абламейка: “Жартуючы, мы робім стаўкі, хто недабярэ студэнтаў. Невядома, на кім гэта адаб’ецца: на прыватных ВНУ, на класічных, на профільных. Мы спадзяемся, што нас гэта не закране. А там — жыццё пакажа”.

Сёлета БДУ плануе набраць 2048 студэнтаў на дзённую бясплатную форму навучання, без уліку вайсковага факультэта. На платную — прыкладна 2,5 тысячы студэнтаў. Гэта больш, чым удалося набраць летась.

Каб паступіць сёлета ва ўніверсітэт, трэба набраць 10 балаў па рускай ці беларускай мове, 15 балаў — па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, 20 балаў — па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежнай мове.

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі