Размеркаванне: жыллё для аграрыяў ёсць, для журналістаў і педагогаў — няма

“Калгасы цалкам забяспечваюць. Горш з сацыяльнай сферай: адукацыя, медыцына, культура — там амаль нуль. Там можа быць нейкая кампенсацыя, але гэта капейкі”, — гавораць пра жыллё для маладых спецыялістаў у Дзятлаўскім райвыканкаме.

“Калгасы цалкам забяспечваюць. Горш з сацыяльнай сферай: адукацыя, медыцына, культура — там амаль нуль. Там можа быць нейкая кампенсацыя, але гэта капейкі”.

Тут дадаюць, што жыллё выдзяляецца, калі ёсць у жылым фондзе наймальніка.

Еўрарадыё перачытала “Палажэнне аб некаторых пытаннях размеркавання” і даведалася, што маладому спецыялісту жыллё не гарантуюць, а толькі могуць кампенсаваць грошы за арэнду:

“Наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі выдаткаў на арэнду жылых памяшканняў”, гаворыцца ў дакуменце. 

“Наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі затрат на арэнду жылых памяшканняў”.

Выпускнік Гродзенскага ўніверсітэта Алег працуе па размеркаванні ў Гальшанах. Жыллё не далі, здымае сам за 15 долараў на месяц.

“Калі размяркоўваўся, казалі, што ў іншым месцы буду працаваць. І што інтэрнат будзе. Першы час жылі з бабуляй у драўлянай хаце. Цяпер жывём удвох з праграмістам школьным”, — кажа Алег.

Малады спецыяліст не прыгадвае, каб грошы за жыллё яму кампенсавалі.

Леташняя выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ Таццяна па размеркаванні працуе ў Беразіно. Аддае на жыллё 350 тысяч на месяц.

“Тут у раёне вялікія праблемы з жыллём. Спачатку жыла ў вясковым доме адна, бясплатна ўзялі. Там газу не было, лядоўня не працавала. Я з’ехала на кватэру. Маглі даць інтэрнат, але я адмовілася. Бо гэта звычайны вясковы дом, зімой трэба тапіць печку дровамі!” — тлумачыць Таццяна.

Гарачай вады ў раёне няма, таму ацяпляецца трохпакаёвая кватэра, у якой выпускніца жыве яшчэ з двума людзьмі, з дапамогай бойлера.

Заяўкі з раёну на спецыялістаў у Інстытуце журналістыкі ёсць і сёлета. У рэдакцыю мсціслаўскай раёнкі “Святло Кастрычніка” патрэбны вэб-журналіст. У інтэрнэце нават знаходзім сайт гэтай газеты.

“Мы давалі заяўку на вэб-спецыяліста, журналіста. Трэба ж новую сферу асвойваць, калі прышлюць, няхай будзе”, — кажуць у рэдакцыі.

Жыллё і нават кампенсацыю за арэнду не абяцаюць.

Навошта студэнты-платнікі ідуць на размеркаванне?

Фота: 21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі