Распрацоўшчыкі брэнда Мінска паказалі сталіцу ў 2050 годзе (фота)

Мінск — горад інтэлекта, заяўляюць распрацоўшчыкі ў анатацыі да брэнда ў візуальнай прэзентацыі:

“Галоўная якасць Мінска, якая аб’ектыўна ўласціва яго жыхарам і пры гэтым запатрабавана ў глабальным кантэксце — уменне аналізаваць, крытычна і нестандартна мысліць, знаходзіць практычнае ўвасабленне для тэарэтычных распрацовак. Гэта якасць абумоўлівае галоўную функцыю Мінска для свету і ключавую ідэю брэнда Мінска — горад інтэлекта”.

Яны паказалі, якой уяўляюць сталіцу ў 2030-м і нават 2050 годзе. Мінск стане асобай, мяркуюць стваральнікі брэнда:

“Горад зажыў паўнавартасным жыццём у сваім унікальным і пазнавальным стылі. У Мінску стварылася свая традыцыя ў кухні, музыцы, архітэктуры. Бела-блакітныя палосы сталі візітнай карткай горада”.

Прыклады выкарыстання візуальнага стылю:

Нагадаем, яшчэ летась у чэрвені ўлады горада абвясцілі конкурс для распрацоўшчыкаў брэнда Мінска. Бюджэту ён мусіў абысціся ў 300 мільёнаў рублёў. Яго распрацоўкай занялася брытанская кампанія INSTID.

Пасля дэманстрацыі вынікаў першых даследаванняў утварылася альтэрнатыўная зборная па брэндзінгу Мінска, якая прапанавала да 40 варыянтаў для аблічча сталіцы.

Брэнд Мінска будзе зацвярджаць грамадская рада

Альтэрнатыўны брэнд Мінска: Азаранка абганяе Лукашэнку

Фота 1: Прыклад рэкламы Мінска за мяжой ад распрацоўшчыкаў брэнда

Фота: brandminsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі