Расійскія салдаты ядуць амаль удвая больш мяса, чым беларускія

“У нас боты ўжо не выкарыстоўваюцца. Даўно на берцы перайшлі”, — расказваюць Еўрарадыё ў Мінабароны Беларусі.

130115_pilecki_anu4y.mp3

Пытанне актуальнае. Расійскія СМІ па чарзе з гонарам паведамляюць, што расійская армія пачала адмаўляцца ад уведзеных яшчэ Пятром І ануч і падаюць гэта як вялікае дасягненне.

Пытаюся пра іншыя рэчы, якія адрозніваюць нашу армію ад расійскай. Пасля кароткай паўзы чую, што харчаваннем. Маўляў, у нас вайсковыя харчы ўжо набліжаюцца да натаўскіх.

“Нашы пайкі не саступаюць па каларыйнасці натаўскім пайкам”.

Цікаўлюся, ці саступаюць яны расійскім. Дазнаюся, што беларускі салдат у суткі атрымоўвае на 110 грамаў менш мяса, на 150 — гародніны, 170 — хлеба, на 35 грам менш крупаў, на 20 грам менш рыбы. У дадатак, рускім салдатам штодня даюць 100 грам соку, чаго ў беларускіх няма. Затое нашы маюць 40 грамаў каўбасы.

Прадукты (у грамах)

Беларуская армія

Расійская армія

Гародніна

750

900

Мяса

140

250

Хлеб і хлебабулачныя вырабы

480

650

Крупы

95

120

Малако

100

150

Макароны

35

30

Цукар

60

65

Сыр

15

10

Яйкі (шт.)

1

1

Смятана

20

Масла

30

45

Рыба

100

120

Каўбасныя вырабы

40

Сок

100

Крыніцы: “Вечерний Мінск”, РИА Новости”.

Яшчэ адно адрозненне паміж беларускай і расійскай арміямі — заробкі кантрактнікаў. Афіцыйна прыбыткі беларускіх вайскоўцаў не раскрываюцца. Неафіцыйна радавыя атрымліваюць каля 300 долараў заробку, сярэднія афіцэры — 400-440, больш за легендарныя 500 долараў маюць толькі маёры і падпалкоўнікі — каля 700. У Расіі заробкі вайскоўцам павысілі год таму. Сярэдні заробак афіцэра там зараз прыкладна роўны 2000 долараў.

У лютым мінулага года Лукашэнка заявіў, што заробкі беларускіх афіцэраў павінны дагнаць расійскія. Ці дагналі — дагэтуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі