Расійскі дыпламат асудзіў санкцыі супраць афіцыйнага Мінску

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Расіі Рыгор Карасін 30 студзеня ў Мінску. Як інфармуе БелаПАН, расійскі чыноўнік пракаментаваў нядаўнюю рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Савет Еўропы па Беларусі. Карасін падкрэсліў, што Расія выступае за тое, каб кантакты працягваліся, каб усе праблемы вырашаліся ў духу адкрытасці і транспарэнтнасці.

На думку Расіі, адзначыў дыпламат, Беларусь павінна быць прадстаўлена на ўсіх форумах і мець магчымасць самастойна адстойваць сваю пазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі