Рашэнне пра новы транш крэдыту для Беларусі ЕўрАзЭС прыме ў лістападзе

Выкананне індыкатараў праграмы крэдытавання прызначана на канец кастрычніка. Адпаведна, ЕўрАзЭС падвядзе вынікі да першай паловы лістапада і вызначыцца па ўсіх пазіцыях. Расійскі міністр адзначыў, што рашэнне аб выдзяленні сродкаў будзе перадусім залежыць ад таго, ці выканае Беларусь індыкатары праграмы фінансавання. Таксама Кудрын адзначыў, што да ўвагі могуць узяць абмежаванні імпарту ў Беларусі расійскіх тавараў. Гэта можа паўплываць на далейшае крэдытаванне.

Нагадаем, што Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС цягам трох год павінен выдаць Беларусі крэдыт у памеры 3 мільярдаў долараў. У 2011 годзе наша краіна атрымае 1 мільярд 240 мільёнаў долараў. 800 мільёнаў з гэтай сумы ў Беларусь ужо прыйшло, паведамляе Interfax.by