Расце колькасць беларусаў, якія прадказваюць страту незалежнасці краіны
У 2011 годзе такіх было 11,1%, а ў 2013-м ужо 42,9%.
У той жа час большасць беларусаў гатовыя ўступаць у Еўрасаюз. Калі б заўтра ў нашай краіне гэтае пытанне было вынесенае на рэферэндум, то больш было б тых, хто галасаваў бы "за", чым тых, хто "супраць". Пра гэта сведчаць дадзеныя новага даследавання, якія прэзентаваў у Мінску Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.
У часткі прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй адсутнічае ўстойлівае негатыўнае ўспрыняцце ЕС, і яны могуць падтрымаць еўрапейскі вектар "у пэўным палітычным і інфармацыйным кантэксце". Больш за 61% апытаных хацелі б жыць адначасова ў саюзе з ЕС і Расіяй.
Як адзначае "Ежедневник", беларусы вельмі мала ведаюць пра еўрапейскія ініцыятывы. Многія апытаныя думаюць, што санкцыі ЕС уведзеныя супраць Беларусі з-за таго, што наша краіна праводзіць незалежную палітыку. Нямногія згадваюць праблему палітвязняў і парушэнне правоў чалавека.
Фота — Fotoliaarsdigital