П’яны беларускі дальнабойнік затрыманы ў Польшчы

Перад гэтым беларус, кіруючы фурай, сутыкнуўся з іншым грузавіком на паркінгу, паведамляе інтэрнэт-старонка аддзелу паліцыі ў Познані

Паліцыянты ўбачылі беларуса, які меў праблемы з утрыманнем раўнавагі пасля таго як вылез з кабіны аўто, і вырашылі яго праверыць алкатэстам. Аказалася, што ён кіраваў фурай, маючы ў арганізме больш 1,5 праміле алкаголю.

Беларус патлумачыў, што хацеў толькі паехаць за цыгарэтамі да бліжэйшай аўтазапраўкі. Такое падарожжа каштавала яму начавання ў паліцыі.

За здзейсненае правапарушэнне мужчыну чакае яшчэ суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі