Прыватныя ВНУ паднялі кошты на навучанне

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў бухгалтэрыі Мінскага інстытута кіравання.

Супрацоўнік бухгалтэрыі: “Крыху павышаецца аплата, на 200-300 тысяч рублёў. Гэта залежыць ад розных фактараў, гэта звязана з ростам камунальных плацяжоў і з усім астатнім”.

Таксама на 200 тысяч рублёў павялічылася аплата навучання ў Мінскім інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Нагадаем, напярэдадні Новага году падчас свайго візіту ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі кіраўнік краіны ўстурбаваўся высокімі коштамі на вучобу. Аляксандр Лукашэнка раіў зрабіць літасцівай плату для малодшых курсаў у ВНУ.

Фота — actualitati.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі