Прэм’ер-міністр Беларусі накіраваўся ў В’етнам

Паездка працягнецца з 28 лістапада па 3 снежня. Разам з Мясніковічам у паўднёва-усходнюю азію накіравалася ўрадавая дэлегацыя. Падчас візіту ў В'етнам адбудзецца сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам В'етнаму. На перамовах плануецца абмеркаваць пытанні развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Акрамя гэтага прэм'ер-міністр Беларусі прыме ўдзел у адкрыцці бізнес-форуму "Беларусь-В'етнам" і наведае нацыянальную экспазіцыю Беларусі на міжнародным кірмашы.

Падчас афіцыйнага візіту ў М'янму прэм'ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны Тейн Сейнам, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі