Праваабаронцы заклікаюць выключыць Беларусь з АБСЕ

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 24 лістапада ў Мінску заявіла прадстаўніца ўкраінскага цэнтра грамадзянскіх свабодаў Аляксандра Мацвяйчук. Па яе словах, раней такіх прэцэдэнтаў не было, але ёсць аналагі новых працэсаў у рамках гэтай арганізацыі.

Праваабаронцы хочуць сіламі міжнароднай супольнасці ўзняць гэта пытанне на найвышэйшым узроўні, перадае interfax.by. Мацвяйчук перакананая, што апроч эканамічных санкцый, працэс выключэння Беларусі з АБСЕ з'яўляецца ледзь не адзіным метадам уплыву на беларускія ўлады.

Міжнародная федэрацыя па правах чалавека, віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца асуджаны Алесь Бяляцкі, плануе ладзіць акцыі салідарнасці з ім у шэрагу гарадоў свету. У прыватнасці, у пятніцу ў Парыжы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра федэрацыі, пройдзе дэманстрацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі