Праваабаронцы з усяго свету абураныя ціскам на беларускіх палітвязняў

Яны выказалі "глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі ціску і рэпрэсій, якія зведваюць як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах". Праваабаронцы з Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) налічваюць у Беларусі 11 палітзняволеных і 40 грамадзянаў Беларусі, чыя свабода істотна абмежаваная ў выніку палітычна матываванага пераследу. Сярод апошніх згадваюцца Павел Вінаградаў і Васіль Парфянкоў.


"Нягледзячы на тое што 14 лютага 2013 года намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук заявіў на прэс-канферэнцыі, што ўмовы ўтрымання палітычных зняволеных у турмах і калоніях Беларусі такія ж, як ва ўсіх астатніх асуджаных, факты, сабраныя нашымі арганізацыямі, з відавочнасцю гавораць, што ўсё наадварот", — гаворыцца ў паведамленні праваабаронцаў.

FIDH патрабуе ад уладаў нашай краіны "вызваліць і зняць судзімасць з усіх незаконна асуджаных, а таксама перагледзець справы, у якіх відавочны палітычны складальнік", а таксама зняць з раней вызваленых палітвязняў усе абмежаванні ў правах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі