Пракуратура хоча вярнуць Юрыя Дорна за краты

Разгляд пратэсту можа адбыцца ў канцы траўня — на пачатку чэрвеня, адзначае interfax.by.

Нагадаем, што 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінску асудзіў Дорна за ўхіленне ад выплаты падаткаў да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Час утрымання пад вартай яму залічылі ў тэрмін пакарання і выпусцілі на волю з залы суда. Разам з тым з Дорна ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Пракурор прасіў суд прызначыць Дорну 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на пэўны тэрмін.

Фота — belgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі