Прадстаўнікі МУС спазніліся на суд да Гары Паганяйлы

Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, у першай палове дня на судзе адсутнічалі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў. Іх чакаюць пасля 14 гадзін.Паводле версіі Мінюста, менавіта прадстаўнікі МУС унеслі праваабаронцу ў "спіс невыязных".

Паганяйла доўга расказваў суддзі, як не можа выехаць з Беларусі і заявіў, быццам не спадзяецца, што справа вырашыцца на яго карысць. Тым не менш, кажа праваабаронца, на суд ён з'явіўся, бо перакананы: законы павінны выконвацца.

Таксама Паганяйла заявіў, што калі суд пакіне яго ў спісе невыязных, то Беларускі Хельсінкскі камітэт звернецца ў міжнародныя інстанцыі. Беларускія праваабаронцы прапануюць ім спыніць супрацу з Беларуссю, бо спісы "злачынцаў" складаюцца незаконна.

Нагадаем, у красавіку Паганяйла не змог выехаць з Беларусі, бо апынуўся ў "спісе невыязных". Таксама ў спіс трапіла прынамсі паўтара дзясятка палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў. Днямі Мінюст заявіў, быццам ва ўсім вінаваты "тэхнічны збой" у сістэме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі