Пра беларускі гранж здымуць дакументальны фільм

Дырэктар гурта Happy Face Іван Луччы здымае дакументальны фільм "Гранж. Время рвать". Ідэя фільма - паказаць развіццё беларускага гранжу, пачынаючы з 90-х гадоў і да нашага часу. Прычым гаворка вядзецца не толькі пра музычны напрамак, а і пра саму хвалю, слова, якое, на думку аўтара, зараз немагчыма выкінуць з лексікону, ці замяніць нейкім іншым.

У здымках фільма бралі ўдзел гурты "Голая манашка", Happy Face, "Караван", Re1likt ды іншыя прадстаўнікі айчыннага гранжу, а, так бы мовіць, погляд з боку агучвалі Аляксандр Памідораў, Піт Паўлаў ды Аляксандр Кулінковіч. Зараз першапачатковы варыянт "Гранж. Время рвать" можна паглядзець на сайце youtube.com.


"Калі атрымаў самую першую інфармацыю, вырашыў паглядзець што з гэтага будзе, каб ужо поўны метр зрабіць лепш, - распавядае пра фільм, які ўжо зараз з'явіўся ў інтэрнэце, яго рэжысёр Іван Луччы. - Ну, і некаторых яшчэ не адздымаў, каб ахапіць усю Беларусь, хочацца з'ездзіць і ў Брэст і ў Гомель... Я спадзяюся, з'явіцца Алег Клімаў, бо ў канцы 90-х ён вельмі шмат пісаў пра гранж. Я вырашыў узяць інтэрв'ю ў Лявона Вольскага. Ну, і яшчэ некалькі чалавек ёсць, але пакуль з імі ніякіх размоваў не было".


Поўнафарматны фільм можа з'явіцца восенню наступнага года. Пакуль жа Іван вырашыў выдаць яшчэ адзін праект у падтрымку беларускага гранжу. 15-га снежня ў клубе Doodah King Bar адбудзецца прэзентацыя складанкі "Гранж?", на якую трапілі 14 лепшых гуртоў гэтага стылю з усёй краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі