Польскі прэзідэнт не адменіць прыезд на Еўра-2012 дзеля Лукашэнкі

Пра гэта паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на прэс-службы украінскага прэзідэнта. Напярэдадні праваабарончыя арганізацыі Украіны заклікалі сусветных палітыкаў байкатаваць фінал чэмпіянату з прычыны таго, што туды прыедзе Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-сакратар польскага прэзідэнта Ганна Тшаска-Вячорак паведаміла, што Камароўскі павінен развітацца з гасцямі Еўра-2012 як лідар Польшчы, якая таксама прымае чэмпіянат.

На фінал Еўра-2012 плануюць прыехаць прэм'ер Іспаніі Марвяна Рахой Брэй, прэм'ер Італіі Марыё Монці, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ды шэраг іншых палітыкаў.

Фота — wiadomosci.wp.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі