Польскі горад збіраецца зарабляць грошы на... беларускай мове

Улады горада ахвотна пагадзіліся на гэта, таму што ўвядзенне ў навучанне мовы нацыянальнай меншасці сур'ёзна павялічыць адукацыйныя субсідыі. Дзякуючы гэтаму за год Міхалова, якое знаходзіцца недалёка ад польска-беларускай мяжы, атрымае да 800 тысяч злотых (каля 250 тысяч долараў), паведамляе Kurier Poranny.

На гэты момант вывучаць беларускую мову выказаў жаданне ўжо 121 вучань. Дырэктар навучальных устаноў Ян Лукша шчыра прызнаўся, што не чакаў такой вялікай зацікаўленасці новым прадметам. Вывучэнне беларускай мовы будзе адбывацца 3 разы на тыдзень у 6 групах.

Фота — generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі