Польская R.U.T.A. запісала беларускія прыгонныя песні

Польскі фольк-панкавы праект “R.U.T.A.” выдаў свой другі альбом “Na vschod. Wolność albo śmierć” пры ўдзеле беларускай спявачкі Насты Някрасавай. У пласцінку ўвайшло 13 кампазіцый, створаных на аснове народных песень бунту супраць прыгнёту сялян у Польшчы, Беларусі, Украіне і Расіі, паведамляе партал Ультра-М’юзік. Апроцоўкай песень займаўся польскі паэт і вандроўнік Яцэк Падсядла. У дадатак да дыску выйшла 120-старонкавая кніга, якая распавядае пра гісторыю польскага панку, польскае змаганне супраць прыгнёту, а таксама пра сучасную беларускую і расійскую апазіцыю. Нагадаем, у праекце бяруць удзел вядомыя польскія музыкі. А першая пласцінка каманды “Gore — Pieśni buntu i niedoli XV–XX wiek” прынесла праекту найбуйнейшую польскую ўзнагароду Paszporty Polityki.

Фота: З Фэйсбуку Насты Някрасавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі