Піяніст Мікалай Пятроў прыйшоў у прытомнасць
Пра гэта паведаміў прадстаўнік рэанімацыйнага аддзялення Мінскай лякарні хуткай дапамогі. Там цяпер знаходзіцца вядомы расійскі музыка.
Нагадаем, піяніст быў шпіталізаваны з інсультам. Пятроў прыехаў у Мінск на адкрыццё музычнага форуму "Магія раяля" ў Белдзяржфілармоніі. 17 траўня яго даставілі ў лякарню, дзе музыка доўгі час знаходзіўся ў непрытомным стане.
Па словах медыкаў, якія перадае РІА "Новости", сітуацыя застаецца складанай і працягвае знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Пакуль што да музыкі не пускаюць наведнікаў, акрамя блізкіх сваякоў.