"Петля Пристрастия" адмяняе абет маўчання

Гурт "Петля Пристрастия", які сярод журналістаў лічыцца сапраўдным маўчуном, нарэшце пагадзіўся адказаць на любыя пытанні. Праўда, з адзінай умовай: задаваць іх будзеце вы, прыхільнікі гурта і слухачы “Еўрарадыё”! Усё, што хацелася спытаць у каралёў беларускага пост-панку, пакідай ў нашых сацыяльных сетках ды ў каментарыях пад матэрыялам. А яшчэ лепш тэлефануй у аўторак адразу ў студыю і размаўляй з музыкамі сам.

Такім чынам: аўторак 13 лістапада, 14:00, гурт "Петля Пристрастия" у асобах вакаліста Іллі Чарапко-Самахвалава ды гітарыста Вані Селішчава.

Нагадваем, аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць падарункі ад гурта "Петля Пристрастия".

Фота: ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі