Пацярпелым па справе Канавалава і Кавалёва пачалі рассылаць копіі прысуду
Гэтым займаецца Вярхоўны суд.
Як распавяла БелаПАН адна з пацярпелых падчас выбуху ў мінскім метро Інэса Крутая, аб пачатку рассылкі ёй паведамілі ў Вярхоўным судзе. Асабіста Крутой копія прысуду была нібыта адпраўлена 13 снежня, аднак вечарам 15 снежня яна гэты дакумент яшчэ не атрымала.
Нагадаем, што шэраг пацярпелых па справе Канавалава і Кавалёва спрабуюць атрымаць копію прысуду, каб скласці наглядную скаргу на прысуд. Звярнуцца з ёй удзельнікі судовага працэсу могуць у Вярхоўны суд або Генеральную пракуратуру.