Пашкоджаныя дзверы ў бабруйскім КДБ ацанілі ў мільярд рублёў

Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава вінавацяць у падпале будынка бабруйскага аддзялення КДБ. За "асабліва злоснае хуліганства" ім пагражае ад 7 да 12 гадоў турэмнага зняволення, адзначае nn.by


Усе трое хлопцаў на першым судовым паседжанні 5 траўня прызналі сваю віну. Але яны не згаджаюцца з абвінавачваннем наконт памеру матэрыяльнай шкоды.


Першапачаткова суд ацаніў матэрыяльныя страты будынка бабруйскага КДБ у 85 тысяч рублёў. Але на судовым паседжанні 5 траўня фігуравала ўжо лічба, большая за 1 мільярд рублёў. Якім чынам з’явілася такая сумма, суд не тлумачыў.


Нагадаем, што ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 а ў Бабруйску невядомыя асобы зрабілі напад на будынак КДБ. На ганак яны кінулі бутэльку з гаручай сумессю. Пашкоджаныя былі толькі дзверы.