Паплечнікі Уса ўсё ж здолелі правесці сход

Па словах экс-кандыдата ў прэзідэнты, экс-палітвязня Дзмітрыя Уса, гэтага дастаткова, каб зарэгістраваць у Цэнтравыбаркаме ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у заканадаўства.

Мерапрыемства прайшло пад голым небам у Мінску, у раёне вуліцы Арлоўскай, інфармуе БелаПАН. Яно не анансавалася ў СМІ і не афішавалася, каб не прыцягваць увагу спецслужбаў. Тым не менш, па словах Уса, за сходам назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў і здымалі падзею на відэакамеру.

Нагадаем, што каля дзесяці актывістам з рэгіёнаў не ўдалося трапіць на сход. Пад рознымі прычынамі іх затрымалі ў родных гарадах.

Падрабязней пра сход і далейшыя крокі па змене выбарчага заканадаўства Ус мае намер распавесці на прэс-канферэнцыі 3 траўня.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі