Памёр мастак-"пагоневец" Генадзь Асташонак (фота)

Генадзь Асташонак належаў да славутай суполкі “Пагоня”. Разам з паплечнікамі ён вырабляў унікальныя ўзоры беларускай і замежнай зброі, рэканструяваў рыцарскія даспехі. Яго творы ўпрыгожваюць многія музеі і прыватныя калекцыі. У адкрытым Мірскім замку зброя Генадзя Асташонка займае асобную вітрыну. Убачыць ягоныя барэльефы можна і ў зале ўрачыстасцяў мінскай ратушы.

Пра смерць мастака Еўрарадыё паведаміў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Дарэчы, адносіны паміж творцамі былі настолькі цёплыя, што ўсе апошнія гады свой дзень народзінаў Барадулін адзначаў у кампаніі Асташонка.

Рыгор Барадулін: “Гэта быў чалавек залатых рук і светлай душы… Горка і балюча ўсведамляць, што Генадзя больш няма. Я ведаў пра ягоную страшную хваробу. Апошні раз мы гутарылі тры дні таму, Генадзь стараўся быць бадзёрым, сказаў: “Мы яшчэ паваюем…”

Развітанне з Генадзем Асташонкам адбылося ў нядзелю ў Мінску.

Генадзь Асташонак — крайні справа

Адзін з апошніх твораў мастака

Творы Генадзя Асташонка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі