Памочнік Лукашэнкі: у правале вінаватыя некаторыя трэнеры і функцыянеры

Паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памочніка кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму, наша каманда нічога выбітнага не паказала. "Па некаторых відах спорту выступленне і зусім аказалася правальным. Справа не ў спартсменах: яны змагаліся, выступалі ў сваю сілу. Гэта віна нашых асобных спартыўных функцыянераў, некаторых трэнераў. У хуткім часе мы правядзем паседжанне, падвядзем вынікі, будуць праведзеныя некаторыя кадравыя змены", — цытуе словы Заічкова БЕЛТА.

Што да справы Надзеі Астапчук, якую Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў залатога медаля, дык Ігар Заічкоў абяцае, што за ўзнагароду беларускай штурхальніцы ядра "пазмагаемся". Але найперш будзе праведзенае расследаванне, каб даведацца, якім чынам забаронены прэпарат патрапіў у арганізм спартсменкі.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі