Памёр экс-гітарыст Motorhead Майкл Берстан
Былы гітарыст брытанскага хард-рок гурта пайшоў з жыцця ва ўзросце 61 года.
Пра гэта паведамляе The Guardian. Па дадзеных выдання, Берстан памёр 9 ліпеня ад захворвання сэрца. Ён прыйшоў у Motorhead ў 1984 годзе і правёў у гурце 11 гадоў.