Палітвязень Павел Вінаградаў пойдзе 19 снежня на Плошчу

Вінаградаў стане на плошчы Незалежнасці са свечкай, каб нагадаць, “як у нас скралі выбары”. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Белсат. На думку актывіста кампаніі “Гавары праўду!”, гэта быў дзень паразы апазіцыі і нагадваць пра яго гучна не варта. Затое будзе вельмі дарэчы адправіць у гэты дзень паштоўкі палітвязням.

Паўла Вінаградава асудзілі ў справе 19 снежня на 4 гады зняволення. Яго і яшчэ дзесяць палітвязняў вызвалілі 14 верасня на загад Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі