Палітвязень Мікіта Ліхавід: "Квіткоў на цягнік для мяне няма"

Маці палітвязня адзначыла, што ў сваіх лістах Мікіта пра турму нічога не піша. Мачыма таму, што разумее: такія лісты не прапусціць цэнзура. У сваім хуткім вызваленні Мікіта Ліхавід сумняецца.
110823 Lihavid site.mp3
Алена Ліхавід: “У гэтым лісце ён чарговы раз піша, каб я не хвалявалася, што са здароўем у яго ўсё ў парадку, што ён трымаецца. Таксама ў гэты дзень прыйшоў ліст яго лепшаму сябру, у якім напісаў, што, "на жаль, квіткоў на цягнік для яго няма, і магчыма, што ён атрымае квіток у апошні вагон". Тут усё зразумела, што на памілаванне ён пісаць не будзе і да яго ніхто не звяртаецца. Ён цудоўна разумее, што калі будуць вызваляць, то яго ў апошнюю чаргу, у апошнім вагоне, як гаворыцца”.

Паводле слоў маці палітвязня, Мікіта ў сваім лісце пацвердзіў інфармацыю, што яго пазбавілі ўсіх спатканняў. Пакінулі толькі адно кароткае спатканне з маці, але Алена Ліхавід не ведае, калі яна зможа яго выкарыстаць.

Нагадаем, Ліхавід быў асуджаны за ўдзел у Плошчы на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. У наваполацкай калоніі ён адмаўляецца выконваць загады адміністрацыі, за што дзесяткі сутак правёў у карцары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі