Палачанак будуць вазіць нараджаць за шэсць кіламетраў

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Полацкай цэнтральнай лякарні.

Супрацоўніца лякарні: “Радзільня будзе ў Наваполацку, там цяпер ідзе рэканструкцыя. Перавозяць усе 60 ложкаў. Бо нам па загадзе прэзідэнта да 1 студзеня 2013 года трэба вызваліць Верхні замак, дзе сёння знаходзіцца радзільня. Там стары будынак, непрыстасаваны”.

Пры гэтым скарачэнняў персаналу не плануецца. У будынку радзільні, то бок былым Верхнім замку, хочуць зрабіць турыстычны аб’ект.

Фота — forpost.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі