Падазраваны ў тэракце яшчэ ў школе праявіў "бязлітасны характар"

Даследуючы школьныя гады падазраваных, следства натыкнуліся на факты, якія пацвярджаюць афіцыйна агучаную версію.

У прыватнасці, як адзначылі ў МУС, "У дваіх з іх яшчэ са школьнай лавы назіралася цяга да паглыбленага вывучэння хіміі. Менавіта па гэтым прадмеце затрыманыя былі круглымі выдатнікамі, у той час як іх веды ў іншых галінах ацэньваліся вельмі пасрэдна. Акрамя таго, адзін з падазраваных неаднаразова станавіўся прызёрам алімпіяд па хіміі".

Настаўнікі і былыя аднакласнікі адзначаюць замкнёнасць абодвух хлопцаў, прычым з дзяцінства. "Не выключана, што прычынай такіх паводзін стала перажытая псіхалагічная траўма", — лічаць у МУС.

У школьнай характарыстыцы аднаго з затрыманых значыцца: "... замкнёны, некамунікабельны; мае зносіны толькі з суседам па парце. За знешняй абыякавасцю хаваецца жорсткі, бязлітасны характар ...". "Убачыць такія словы ў тэкстах афіцыйных дакументаў можна толькі ў выключных выпадках. Асабліва, калі гэтыя дакументы падпісаныя класным кіраўніком і дырэктарам школы", — падкрэслілі ў МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі