Пачаўся продаж квіткоў на дадатковыя “святочныя” цягнікі

На 9 і 10 траўня прызначаны дадатковы цягнік кірунку Мінск — Вільня — №201/202. 4 і 5 траўня па беларускай чыгунцы будзе курсіраваць цягнік № 210/209 Баранавічы — Палескія — Масква. 12 траўня прызначаны цягнік № 230/229 Мінск — Масква.

У красавіку і ў траўні ў зносінах з Расіяй таксама пусцяць дадатковыя цягнікі расійскага фармавання, найперш па такіх папулярных кірунках, як Масква — Брэст — Масква, Масква — Мінск — Масква, Санкт-Пецярбург — Брэст — Санкт-Пецярбург.

Апроч таго, транзітам праз Беларусь у святочныя дні пойдуць дадатковыя цягнікі:
№ 148/147 Калінінград — Масква, № 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург, № 247/248 Санкт-Пецярбург — Львоў, № 19/20 Санкт-Пецярбург — Адэса.

Таксама распрацоўваецца графік прызначэння дадатковых саставаў для перавозкі пасажыраў унутры Беларусі, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Больш падрабязную інфармацыю пра курсіраванне дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і на тэлефонах даведак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі