Па росце спажывецкіх коштаў Беларусь зноў на першым месцы

Наша краіна, як і год таму, заняла першае месца сярод краін былога СССР. Пра гэта сведчыць праведзены агенцтвам БелаПАН аналіз дадазеных нацыянальных органаў статыстыкі.

У мінулым годзе павелічэнне цэнаў склала ў Беларусі 21,8% (у 2011-м — 108,7%). Далей ідуць Кыргызстан — 7,5% (5,7%), Расія — 6,6% (6,1%), Таджыкістан — 6,4% (9,3%). У Літве гэты паказчык склаў толькі 2,8% (3,4%), у Латвіі — 1,6% (4%).

Ва Украіне цэны знізіліся на 0,2% (4,6%), у Грузіі — на 1,4% (+2%).

У снежні 2012 года Беларусь з 1,4% была трэцяй па росту коштаў пасля Арменіі (2,1%) і Кыргызстана (1,5%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі