Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка "БелМузТВ", 1985 года нараджэння. Артыкул — "публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання".

Як паведамляе БЕЛТА, праваахоўнікі высветлілі, што згаданы супрацоўнік, "знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго знік". Цяпер яго шукаюць. Мужчыне пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Міхалок выказаўся пра порнаролік на "БелМузТВ" (відэа)

Па беларускім тэлебачанні паказалі жорсткае порна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі