“Океан Ельзи” прэзентавалі першы сінгл з новага альбома (слухаць)

13 лютага кампазіцыя з будучага альбома загучала ў эфіры украінскіх радыёстанцый, а сёння гурт выклаў яе ў інтэрнэт.
Трэк “Обійми” стаў першым сінглам з будучага альбома ўкраінскага гурта, выхад якога плануецца на гэтую вясну. Як прызнаўся Еўрарадыё Святаслаў Вакарчук, чакаць яго варта ў красавіку:

“Я б хацеў, каб мы паспелі гэта зрабіць у сярэдзіне красавіка. Дай Бог, каб так і здарылася. Таму што з сярэдзіны мая мы плануем тур: спачатку па Украіне, потым — фестывалі, а восенню абавязкова прыедзем у вялікі беларускі тур. Я не ведаю, як і калі мы будзем у наступны раз граць у Мінску, але вельмі хочам! Яшчэ не прыехаўшы вось у гэты раз, ужо чакаем наступнага (смяецца). Але ў наступны прыезд мы хочам выступіць у некалькіх гарадах Беларусі, як было з альбомам "Dolce Vita".

Цяпер гурт заняты здымкамі відэа да новай песні, якія праходзяць у Лондане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі