The Offspring едуць у Мінск з новым альбомам

28 траўня ў “Мінск-Арэне” выступяць каліфарнійцы The Offspring. Адзін з галоўных поп-панк прадстаўнікоў 1990-х прывязе ў Беларусь свежы дыск “Days Go By” і, натуральна, хіты, без якіх не праходзіць ніводнага канцэрту гурта: “Pretty Fly (for a White Guy)”, “The Kids Aren't Alright” і іншыя.

Апроч Мінска, еўрапейская частка тура The Offspring уключае Варшаву (26 траўня, Orange Warsaw Festival), Кіеў (30 траўня, Палац спорту), Маскву (1 чэрвеня, Stadium Live) ды Санкт-Пецярбург (2 чэрвеня, СК “Юбилейный”).

Квіткі на канцэрт у “Мінск-Арэне” з’явяцца ў продажы ўжо сёння (8 красавіка), іх кошт будзе вагацца ад 300 да 900 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі