Нямеччына абураная закрыццём фонду Эберта ў Мінску

Чыноўнік адзначыў, што прадстаўніцтва фонду ў краіне робіць значны ўнёсак у развіццё супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці Беларусі і Нямеччыны. 1 снежня ў нямецкі МЗС запрасілі амбасадара Беларусі Андрэя Гіро. У размове з ім прадстаўнікі нямецкага ўраду адзначылі, што закрыццё прадстаўніцтва фонду Эберта “яшчэ болей ускладніць нармалізацыю адносінаў Беларусі і ЕС”.

Раней прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заявіў БелаПАН, што гэтую арганізацыю закрываюць, бо яе дзейнасць не адпавядае крытэрыям канструктыўнага дыялогу з беларускай дзяржавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі