Новым міністрам энергетыкі стаў Уладзімір Патупчык (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, Патупчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Светлагорску на Гомельшчыне. Большая частка яго працоўнай біяграфіі звязаная са Светлагорскам і Гомельшчынай.

У 2004-2006 гадах ён стаў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. З 2006-га па 2009 год Патупчык быў міністрам працы і сацыяльнай абароны. У 2009-2010 гадах займаў пасаду віцэ-прэм'ера. А апошнія два гады ён быў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Яўгена Воранава гендырэктарам дзяржаўнага канцэрну "Белэнерга".

Нагадаем, што 18 красавіка кіраўнік дзяржавы са скандалам адправіў у адстаўку кіраўнікоў Міністэрства энергетыкі і канцэрна "Белэнерга". Такім чынам, без кіраўніцтва Мінэнерга прабыло 1 працоўны дзень — пятніцу 19 красавіка.

Лукашэнка выказаўся пра "дзяржаву ў дзяржаве" з элементамі мафіі (відэа)

Фота — brsm.by