Незвычайная гульнятэка прайшла ў Гродне (фота)

Забаўкі  для дзяцей і дарослых прывёз стваральнік сайту настольных гульняў igraj.by Вадзім Лойка.

“Калі людзі чуюць “настольныя гульні”, яны адразу думаць пра шашкі, шахматы і нарды. Праз гульнятэкі мы папулярызуем культуру настольных гульняў, якіх ва ўсім свеце існуе незлічоная колькасць”, — зазначыў у інтэрв’ю Еўрарадыё Вадзім Лойка.