Невядомыя збілі аднаго з кіраўнікоў "За Аўто" (відэа)

Здарэнне адбылося 30 чэрвеня ў 7.40 раніцы. Уладзіслаў Бянько чакаў жонку і сядзеў у машыне, прышпілены рамянём бяспекі. Двое невядомых нечакана адчынілі дзверы аўтамабіля і пачалі біць кіроўцу. Бянько не мог як след абараніцца, бо яму перашкаджаў рамень бяспекі. Ён пачаў крычаць, таксама ўзняла крык дворнічыха, якая была недалёка. Пасля гэтага невядомыя спалохаліся і ўцяклі, паведамляецца на сайце "Стоп ДАІ".


Частку нападу на Бянько можна пабачыць на відэа, знятым на рэгістратар у аўтамабілі. Заўважна, што нападнікі хаваюць твары: у аднаго нацягнута кепка на нос, у другога на галаву апрануты каптур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі