Neuro Dubel ператварыў клуб у лазню (фота, гук з канцэрта)

120823 SwiardlouNeyroD.mp3

Самы гучны камбэк 2012 года: Макс Івашын у Neuro Dubel! Шкада, што клавішнік, які ў 1990-я надаваў песням гурта шарму, гуллівасці і таго, што можна было б назваць словам “арт”, вярнуўся толькі на адзін канцэрт. Але і на тым дзякуй!

 

Аляксандр Кулінковіч і Юрый Навумаў (Паскуда)

 

Андрэй Сцепанюк

Кожны выступ Neuro Dubel ― гэта падзея. Рэгулярныя адмены канцэртаў робяць інтрыгу вакол кожнай чуткі аб з’яўленні ND на сцэне. Адбудзецца ці не? І калі ўваходзіш у клуб, і чуеш знаёмае з дзяцінства “Я охотник, ты сайгак…”, на душы робіцца цёпла-цёпла. А калі бачыш, як хвалюецца чалавечае мора на танцполе, так і цягне кінуць усё і даць нырца ў слэм!

rezinovyj_dom_mono_for_Euroradio_fm.mp3

"Резиновый дом", запісаны Еўрарадыё ў самым жарале слэма!

Забараняюць канцэрты не толькі ў Беларусі. “Нас забараняюць, але ўціхую. Выціскаюць са сталічных канцэртных пляцовак сталіцы. Сем разоў запрашалі на канцэрт, прысвечаны Дню незалежнасці Украіны, і сем разоў выкрэслівалі з праграмы”, ― распавядае Еўрарадыё Юрый Юрчанка, лідар украінскага гурта “Юркеш”, вядомага вострасацыяльнымі тэкстамі і сцёбам з “маскальскай” культуры. Гэтакі кіеўскі аналаг Neuro Dubel, які, нагадаю, не рэкамендуецца слухаць “грамадзянам, якія спачуваюць амерыканскаму ладу жыцця”. І сітуацыя вакол яго цалкам аналагічная.

 

 

Чым больш Neuro Dubel забараняюць, тым больш яго любяць і чакаюць. Фанаты шчыра не разумеюць, як можна не пусціць на сцэну Кулінковіча і Паскуду. Гэта ж самыя бяскрыўдныя людзі ва ўсім сусвеце! Інтэлектуальна-інтэлігентны панк-рок з элементамі гумару да сатыры, адданасць якому гурт захоўвае ўжо цягам 23 гадоў, не пагражае рэвалюцыямі і сацыяльнымі страсеннямі. Навошта ж адмяняюць канцэрты ND? Лагічнага адказу няма.

zvezdoczki_mono_for_Euroradio_fm.mp3

"Звёздочки". Спяваюць усе!

zhenszczina_moih_gallutsynatsyj_mono_for_Euroradio_fm_0.mp3

"Женщина моих галлюцинаций"

 

Як заўжды, музыкі выкладаюцца напоўніцу. Кулінковічу не хапае на сцэне месца, каб упасці, таму ён проста прысядае "на картаны". Яго твар апынаецца на ўзроўні твараў гледачоў, да вялікай радасці апошніх. Паскуда да такога ўзроўню не апускаецца: ён задаволена лунае над сцэнай, ствараючы цень для астатніх удзельнікаў гурта. Якія робяць сваю справу бездакорна, нават нягледзячы на 40-градусную спёку, якую “надыхала” публіка.

Уладзімір Сахончык

 

Яўген Броўка

 

Віталь Абрамовіч

 

За дзве гадзіны канцэрта Neuro Dubel стамляецца так, што сіл хапае толькі на адзін “біс”. “Я памру тут!” гучыць вельмі сімвалічна. Але яшчэ больш прыхаваных намёкаў у апошняй песні "асноўнай" праграмы: “Ничего на свете больше нету”. “И за это ничего не бу-у-удет!”, ― падхоплівае зала. У гэтым радку ― усё: панкаўская бесклапотнасць, агульначалавечая шчырасць, усяленская любоў і надзея на тое, што наступнага канцэрта Neuro Dubel не давядзецца чакаць некалькі гадоў.

guzik_dy_niczego_0.mp3

"Гузік" ды "Ничего на свете больше нету"

ja_pamru_tut_0.mp3

"Я памру тут"

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі