Назараў вярнуўся ў Беларусь... без аховы (фотафакт)

Галоўны трэнер “Віцязя” і настаўнік другой расійскай зборнай па хакеі Андрэй Назараў вярнуўся пасля нашумелага мінскага скандалу ў Беларусь. У мінулы чацвер на Кубку Палесся ў Гомелі яго каманда разграміла датчан з лікам 5:0.

Як раней паведамляў goals.by, пасля матчу ў Мінску, дзе Назараў напаў з клюшкай на дынамаўскіх фанатаў, трэнер папрасіў міліцыю даць яму ахову. Але на турніры ў Гомелі Еўрарадыё не заўважыла каля Назарава “бодзігардаў”. Не было заўважна і нейкага дадатковага атраду міліцыі ці АМАПа каля Лядовага Палаца. Акрамя супрацоўнікаў аўтаінспекцыі каманду ніхто не суправаджае.

Сам Андрэй Назараў выглядае спакойна. Сёння а 19-ай гадзіне з камандай Назарава сустрэнецца зборная Беларусі. Першы матч беларусы прайгралі славенцам з лікам 0:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі