NASA: сутыкнення астэроіда Апофіс з Зямлёй у 2036 годзе не будзе

Пра гэта заявілі спецыялісты лабараторыі рэактыўнага руху NASA. Раней гэтая падзея, якая магла прывесці да выбуху сілай у некалькі соцень мегатонаў, лічылася верагоднай.

РІА "Новости" нагадвае, што пралёт Апофіса адбыўся 9 студзеня на адлегласці ў 14,46 мільёны кіламетраў ад нашай планеты. На падставе дадзеных, атрыманых падчас назірання за астэроідам, была і зробленая выснова пра перспектывы сустрэчы з Апофісам у 2036 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі