На трэцяй лініі метро паставяць “антысуіцыдальныя” заслоны

Мяркуецца, што першыя сем станцыяў пачнуць прымаць пасажыраў ужо праз пяць год. З’явіцца адразу два перасадачных вузла: “Фрунзенская” — “Юбілейная” і “Плошча Леніна” — “Вакзальная”. На апошняй для хуткага пераходу са станцыі на станцыю з’явіцца травалатар — гэта такі рухомы тратуар працягласцю 100 метраў.
 
Трэцяя лінія стане самай бяспечнай, перадае СТВ. Пакуль не падышоў састаў, пасажыраў на пероне і тунель будуць раздзяляць аўтаматычныя дзверы. Таму на гэтых станцыях ніхто ўжо не зможа кінуцца пад цягнік, ці выпадкова паваліцца на рэйкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі